Read the Beforeitsnews.com story here. Advertise at Before It's News here.
Profile image
By Patriarchate of Moscow and All Russia (Reporter)
Contributor profile | More stories
Story Views
Now:
Last hour:
Last 24 hours:
Total:

Пасхальнае пасланне Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі КІРЫЛА архіпастырам, пастырам, манахам і ўсім верным дзецям Рускай Праваслаўнай Ца�

% of readers think this story is Fact. Add your two cents.


Узлюбленыя ў Госпадзе архіпастыры,

пачэсныя прасвітары і дыяканы,

богалюбівыя інакі і інакіні, дарагія браты і сёстры!

Ад сэрца, напоўненага ўдзячнасцю Богу, абвяшчаю ўсім вам вялікую і спасіцельную вестку:

ХРЫСТОС УВАСКРЭС!

З году ў год гэтым пасхальным воклічам Царква сведчыць пра тую падзею сусветнага значэння, што адбылася амаль дзве тысячы гадоў таму. Тады на досвітку жанчыны-міраносіцы прыйшлі да месца пахавання свайго Настаўніка і ўбачылі, што магіла пустая. Бажэственная сіла Хрыста перамагла закон смерці. Ён уваскрэс, засведчыўшы ўсяму чалавецтву, што смерць — гэта не канец жыцця, што смерць пераадольваецца сілаю Божаю.

Уваскрасенне Хрыстова, будучы ўнікальнай падзеяй у гісторыі свету, паводле задумы Божай стала пачаткам і нашага асабістага ўваскрасення. Менавіта дзеля таго і прыйшоў у свет Спасіцель, прыняў пакуты, быў распяты і паўстаў з магілы, каб кожны меў магчымасць прайсці праз вопыт уваскрасення з мёртвых, і зусім не ў пераносным, а ў прамым сэнсе гэтага слова. Пра гэта ясна гаворыць апостал Павел: Бог… уваскрасіць і нас сілаю Сваёю (1 Кар. 6, 14).

Вось чаму свята Пасхі — гэта свята перамогі жыцця над смерцю, бо праз Уваскрасенне Хрыста Спасіцеля ўваскрасенне з мёртвых дадзена і ўсім нам. І праз якія б цяжкія абставіны зямнога быцця мы ні праходзілі, якія б выпрабаванні нас ні напаткалі, якімі б страхамі нас ні палохалі тыя, хто спрабуе, не маючы духоўнай сілы, прадказваць будучае, наша ўспрыманне свету павінна быць спакойным і радасным, бо Хрыстос уваскрэс!

У праваслаўных краінах свята Пасхі заўсёды было самым вялікім і светлым. У апошнія дзесяцігоддзі яно зноў вярнулася ў многія дамы і сем’і. І цяпер яго святкуюць нават там, дзе раней не гучала пасхальнае вітанне: у бальніцах і турмах, у арміі і на флоце, і нават у космасе. І дай Божа, каб за знешнімі зменамі, якія адбываюцца цяпер у праваслаўных краінах, здзяйснялася б сапраўднае адраджэнне душ чалавечых, каб радасць Уваскрасення Хрыстовага напаўняла сэрца кожнага, каб святлом Божай любові былі сагрэтыя не толькі нашы родныя і блізкія, але і людзі, пазбаўленыя магчымасці бываць у храме, старыя, хворыя і адзінокія.

Праз Уваскрасенне Хрыстова веруючы чалавек атрымлівае магчымасць далучыцца да пасланай звыш благадатнай сілы, каб жыць паводле праўды і запаведзяў Божых: быць добрым і міласэрным, сумленным і добразычлівым у адносінах з людзьмі, быць здольным падзяляць з імі і радасць, і гора.

Гэтыя хрысціянскія адносіны да бліжніх уключаюць у сябе таксама і клопат пра сваю краіну, свой народ, сваю сям’ю, свой дом. Прапаведуючы прыярытэт вечных духоўных каштоўнасцей, Царква заклікае сваіх вернікаў таксама беражліва ставіцца і да часовых, але рэальных каштоўнасцей Богам створанага свету: да навакольнага асяроддзя, да багатай культурнай спадчыны, якая на працягу стагоддзяў стваралася нашымі папярэднікамі. Быць захавальнікамі духоўных скарбаў і традыцый Праваслаўя азначае актыўна мяняць сябе, свой унутраны свет, а таксама падтрымліваць хараство і гармонію навакольнага свету і аднаўляць іх там, дзе яны разбураны злой чалавечай воляй. Такое пакліканне і такая адказнасць хрысціяніна.

Гасподзь не патрабуе ад нас непасільных подзвігаў. Звяртаючыся да душы кожнага чалавека, Ён зноў і зноў заклікае: Прыйдзіце да Мяне, усе струджаныя і абцяжараныя, і Я супакою вас. Вазьміце ярмо Маё на сябе і навучыцеся ад Мяне, бо Я лагодны і пакорлівы сэрцам; і знойдзеце спакой душам вашым. Бо ярмо Маё прыемнае, і цяжар Мой лёгкі” (Мф. 11, 28-30). Каб адчуць і зразумець, наколькі добры і лёгкі той цяжар, які ўскладае на нас Гасподзь, трэба навучыцца рабіць дабро і бліжнім, і дальнім. У гэтым навучанні цяжкімі з’яўляюцца толькі першыя крокі: своечасова спыніцца і не адказваць на грубасць грубасцю, на зло — злом, на падман — падманам, на асуджэнне — асуджэннем. А потым хоць бы раз адчуць задавальненне ад добрага і сумленнага ўчынку, які прынёс карысць іншаму чалавеку, ці то ў сям’і, на працы, у прыходзе ці проста ў зносінах з суседзямі і знаёмымі. Гэтае пачуццё задавальнення здольна перарасці ў радасны і аптымістычны стан духу, калі добрыя справы, зробленыя не дзеля карысці, а ад чыстага сэрца, робяцца часткаю нашага жыцця. Толькі тады адчуем мы і змены да лепшага ў стане грамадства, калі ўсвядомім наяўнасць непарушнай сувязі паміж зробленым намі дабром і грамадскім дабрабытам.

Евангельская матывацыя нашых учынкаў, як у асабістай, так і ў прафесійнай і грамадскай сферы, здольна кардынальна змяніць нас саміх і навакольны свет.

«Няхай уваскрэсне Бог і рассеюцца ворагі Яго!» — усклікаем мы ў гэтую светлазарную ноч. Няхай уваскрэсне Бог у нашых сэрцах і няхай знікнуць падман, варожасць, злоба, сваркі і ўсялякія разлады ў жыцці нашым.

Ад душы віншую ўсіх вас, мае дарагія, са святам Святой Пасхі. Дапамога і благаславенне сапраўды Уваскрэслага Госпада няхай спрыяюць кожнаму з нас у нашых далейшых справах на славу Царквы, на карысць краінам, у якіх мы жывём, на дабро бліжнім і дальнім. Амінь.

ПАТРЫЯРХ МАСКОЎСКІ І УСЯЕ РУСІ

Масква,

Пасха Хрыстова

2011г.

Read more at Patriarchate of Moscow and All Russia



Before It’s News® is a community of individuals who report on what’s going on around them, from all around the world.

Anyone can join.
Anyone can contribute.
Anyone can become informed about their world.

"United We Stand" Click Here To Create Your Personal Citizen Journalist Account Today, Be Sure To Invite Your Friends.

Humic & Fulvic Liquid Trace Mineral Complex

HerbAnomic’s Humic and Fulvic Liquid Trace Mineral Complex is a revolutionary New Humic and Fulvic Acid Complex designed to support your body at the cellular level. Our product has been thoroughly tested by an ISO/IEC Certified Lab for toxins and Heavy metals as well as for trace mineral content. We KNOW we have NO lead, arsenic, mercury, aluminum etc. in our Formula. This Humic & Fulvic Liquid Trace Mineral complex has high trace levels of naturally occurring Humic and Fulvic Acids as well as high trace levels of Zinc, Iron, Magnesium, Molybdenum, Potassium and more. There is a wide range of up to 70 trace minerals which occur naturally in our Complex at varying levels. We Choose to list the 8 substances which occur in higher trace levels on our supplement panel. We don’t claim a high number of minerals as other Humic and Fulvic Supplements do and leave you to guess which elements you’ll be getting. Order Your Humic Fulvic for Your Family by Clicking on this Link , or the Banner Below.



Our Formula is an exceptional value compared to other Humic Fulvic Minerals because...


It’s OXYGENATED

It Always Tests at 9.5+ pH

Preservative and Chemical Free

Allergen Free

Comes From a Pure, Unpolluted, Organic Source

Is an Excellent Source for Trace Minerals

Is From Whole, Prehisoric Plant Based Origin Material With Ionic Minerals and Constituents

Highly Conductive/Full of Extra Electrons

Is a Full Spectrum Complex


Our Humic and Fulvic Liquid Trace Mineral Complex has Minerals, Amino Acids, Poly Electrolytes, Phytochemicals, Polyphenols, Bioflavonoids and Trace Vitamins included with the Humic and Fulvic Acid. Our Source material is high in these constituents, where other manufacturers use inferior materials.


Try Our Humic and Fulvic Liquid Trace Mineral Complex today. Order Yours Today by Following This Link.

Report abuse

    Comments

    Your Comments
    Question   Razz  Sad   Evil  Exclaim  Smile  Redface  Biggrin  Surprised  Eek   Confused   Cool  LOL   Mad   Twisted  Rolleyes   Wink  Idea  Arrow  Neutral  Cry   Mr. Green

    MOST RECENT
    Load more ...

    SignUp

    Login

    Newsletter

    Email this story
    Email this story

    If you really want to ban this commenter, please write down the reason:

    If you really want to disable all recommended stories, click on OK button. After that, you will be redirect to your options page.